14:08 У Маладзечне і Вілейцы прайшлі сустрэчы з творчай элітай

Творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і супрацоўнікамі незалежных выданняў адбыліся ў суботу ў Маладзечне і Вілейцы. Жыхары Маладзечна мелі магчымасць сустрэцца з галоўным рэдактарам і шэф-рэдактарам газеты “Наша Ніва” Андрэям Скурко і Андрэям Дынько, а таксама з Валерам Булгакавым з часопісу “ARCHE”.

У той жа час у Вілейцы ў выставачнай зале краязнаўчага музея прайшлі сустрэчы з спрацоўнікамі і аўтарамі часопіса “Дзеяслоў” Барысам Пятровічам, Алесем Пашкевічам і Уладзімірам Някляевам.

Госці распавялі пра тое, у якіх умовах даводзіцца сёння працаваць незалежным выданням. Акрамя таго, было шмат размоў пра новыя кнігі. Ніўцы прадстаўлялі чытачам серыю “Кнігарня “Нашай Нівы”.

Валеры Булгакаў паказваў выдадзеныя пад патранажам “ARCHE” творы Юры Туронка, Яна Станкевіча ды іншых аўтараў. Барыс Пятровіч рэпрэзентаваў праэкт “Бібліятэка часопісу “Дзеяслоў”.

Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі