14:21 Міліцыя дазволіла шэсце ад Кастрычніцкай плошчы да Акадэміі навук?

Па факце арганізацыі несанкцыянаванай акцыі 25 сакавіка ў Мінску распачатая крымінальная справа.
Пра гэта заявіў начальнік мінскай міліцыі Анатоль Куляшоў на сустрэчы з заяўнікамі мерапрыемства. Ён папярэдзіў Ігара Шынкарыка і Анатоля Ляўковіча пра адказнасць за несанкцыянаваныя дзеянні.

Падчас сустрэчы была дасягнутая дамова, што раніцай 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы арганізатары разам з прадстаўнікамі міліцыі праз мегафон будуць папярэджваць людзей пра наступны маршрут шэсця: вуліца Інтэрнацыянальная - вуліца Янкі Купалы - і далей па правым баку праспекта Незалежнасці да Акадэміі навук.

Нагадаем, Мінгарвыканкам дазволіў арганізатарам акцыі на Дзень Волі збіраць людзей каля Акадэміі навук і па вуліцы Сурганава прайсці да плошчы Бангалор, традыцыйнага месца дазоленых мітынгаў і пікетаў.

Аднак у інфармацыйных матэрыялах, якія распаўсюджваюцца ў сталіцы, змешчаны заклік збірацца а 12-й гадзіне якраз на Кастрычніцкай плошчы.


Фота — photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі