14:24 Жанчына падманула гвалтаўніка

Дзякуючы сваёй знаходлівасці, пазбегла згвалтавання маладая афіцыянтка з Навалукомля. Калі яна 13 лютага позна ўвечары вярталася дамой з працы, да яе падыйшоў незнаёмы хлопец. Пагражаючы нажом, ён прымусіў дзяўчыну пайсці з ім да возера, дзе збіраўся яе згвалтаваць.
Але дзяўчына не разгубілася. Яна запэўніла гвалтаўніка, што таксама жадае інтыма, але не на заснежаным беразе, а у цёплым ложку, і запрасіла яго да сабе у госці.

Там гвалтаўніка чакаў сюрпрыз у выглядзе… раз’юшанага мужа дзяўчыны, які скруціў гвалтаўніка і здаў яго міліцыянтам. У адносінах да 26-гадовага хлопца распачата крымінальная справа.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі