14:32 У дачыненні беларускіх тавараў дзейнічае 19 мер бяспекі
Па стане на 1 красавіка 2007 года ў дачыненні тавараў беларускай вытворчасці ў розных краінах дзейнічае 19 мер бяспекі, у тым ліку 13 антыдэмпінгавых і 6 адмысловых. “АФН” са спасылкай на прэс-службу МЗС РБ паведамляе, што таксама
ўведзеныя колькасныя квоты на экспарт беларускіх тэкстыльных вырабаў у
ЕС і Турцыю.
Сёлета Украіна ўвяла 6 антыдэмпінгавых і 6 адмысловых абарончых абмежаванняў - на штучны мех, ворсавае і трыкатажнае палатно, ДВП, руберойд, запалкі, кампрэсары падшыпнікі, бісквітную прадукцыю, натрый карбоксіметыл, абразівы.
У сваю чаргу беларускі бок пачатку расследаванні, якія звычайна папярэднічаюць захадам у адказ у дачыненні імпарту некаторых украінскіх тавараў.
Каментуючы гэтае рашэнне, намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі МЗС РБ Марыя Ваньшына адзначыла, што “такая практыка з'яўляецца абсалютна звычайнай - нават руціннай у міжнародных гандлёва-эканамічных адносінах”.
Яна падкрэсліла, што “урады іншых дзяржаў таксама прадпрымаюць аналагічныя захады ў дачыненні беларускіх тавараў”. Так што ўкраінцам крыўдаваць няма чаго.