14:33 "Газпром" спрабуе ўмяшацца ў справы “Белтрансгаза”
Кіраўніцтва расійскага газавага іманапаліста — кампаніі “Газпром” выказала занепакоенасць планамі “Белтрансгаза” адмяніць надбаўку за перапродаж расійскага газу для ўнутраных спажыўцоў. Сёння “Белтрансгаз” перапрадае газ унутры краіны канцэрну “Белтопгаз” з
надбаўкай у 18 долараў за тысячу кубаметраў. У гэтым ланцужку
“Белтопгаз” адказвае за пордаж канцавым спажыўцам — прадпрыемствам і
насельніцтву. Такім чынам, Беларусь купляе расійскі газ па цане ў 100
долараў і прадае сваім спажыўцам па 118 і вышэй.
Намеснік старшыні праўлення “Газпрому” Валерый Голубеў заклапочаны, што “Белтрансгаз” можа стаць убытковым, калі гэтая надбаўка будзе адменаня. “Газпром” настойвае на замацаванні гэтай надбаўкі ўказам прэзідэнта Беларусі, паведамля сайт www.versii.com.
Рэакцыі афіцыйнага Мінску на гэтую заяву пакуль няма. Нагадаем, да канца першага паўгоддзя 2007 году “Газпром” павінен выкупіць толькі 12,5% акцый “Белтрансгазу”. У права ўласнасці і карпаратыўнага кіравання “Газпром” уступіць пасля поўнага выкупу 50 адсоткаў акцый “Белтрансгазу”. Аднак адбудзецца гэта толькі ў 2010 годзе.