14:40 У Баранавічах “выстаўляюць” найноўшую гісторыю
У Баранавіцкім краязнаўчым музеі адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі рэгіёна на працягу апошніх 20-і гадоў.
Тут можна даведацца пра супрацоўніцтва і культурныя стасункі з гарадамі-пабрацімамі, развіццё прыватнага бізнесу ў Баранавічах на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў. Некаторыя экспанаты, прадстаўленыя ў экспазіцыі, сведчаць пра развіццё рэгіёна на працягу апошніх 135 гадоў — з дня заснавання горада.
Наведвальнікаў музея чакае шмат цікавага: і пра жыццё Адама Міцкевіча і паўлюка Багрыма, якія нарадзіліся ў гэтых мясцінах, і пра тое, якую прадукцыю выраблялі ў Баранавічах раней, і пра тое, чым жыве горад сёння.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы.