145 чалавек пацярпелі ад “фосфарнай аварыі”

19 ліпеня ў Львоўскай вобласці шпіталізаваныя 145 чалавек, 43 з іх дзеці.  Яны пацярпелі ў выніку чыгуначнай аварыі казахскага цягніка з жоўтым фосфарам. Паднятыя дзве цыстэрны, яшчэ тры, пашкоджаныя агнём, падымуць днямі. Дзевяць непашкоджаных цыстэрнаў адагналі на запасныя шляхі.

МНС адмаўляецца паведаміць, дзе менавіта стаяць парэшткі пацярпелага цягніка. Эксперты заявілі, што не вераць сцверджанням МНС аб неістотнасці і нешкоднасці фосфарнага воблака, а Служба бяспекі паведаміла, што за месяц да аварыі папярэджвала Мінтранс Украіны аб яе магчымасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі