14:58 Аляксандр Мілінкевіч наведаў Паўла Севярынца
Падчас сваёй двухдзённай паездкі па Віцебскай вобласці былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч наведаў моладзевага актывіста Паўла Севярынца, які адбывае пакаранне у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёна.
Па словах Мілінкевіча, ён меркаваў
маральна падтрымаць Паўла, але атрымалася так, што сам атрымаў ад яго маральную
падтрымку.
У суботу палітык сустрэўся з грамадскімі актывістамі Віцебшчыны ў вёсцы
Германовічы Шаркаўшчынскага раёна, а ў нядзелю ў Віцебск на сустрэчу з
Мілінкевічам сабраліся прадстаўнікі Полацка, Наваполацка, Чашніцкага і
Гарадокскага раёнаў.
Гаворка на сустрэчах ішла пра мэты і задачы руху “За
Свабоду!”. Рух аддае перавагу рэгіёнам, дзе будзе ажыццяўляць праграмы па
інфармаванню, абароне людзей, фіксацыі парушэння законнасці з боку ўладаў.
Мілінкевіч адзначыў таксама, што пакуль не атрымаў адказу на свой ліст да
Аляксандра Лукашэнкі, але не стаціў гатоўнасці супрацоўнічаць з уладай.