15 чэрвеня ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва
15 чэрвеня ў Беларусі зноў на 1 капейку падаражэе аўтамабільнае паліва. Чарговае павышэнне коштаў у "Белнафтахіме" патлумачылі зменамі цэнаў на нафту на сусветным рынку.
Ад 15 чэрвеня кошты за 1 літр будуць такія:
АІ-92-К5-Еўра — 1 рубель 87 капеек;
АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 97 капеек;
АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 19 капеек;
дызельнае паліва — 1 рубель 97 капеек.
Гэта 17-е павышэнне коштаў у Беларусі з пачатку года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.