15 ліпеня - сусветны дзень без мабільнага тэлефона
15 ліпеня - сусветны дзень без мабільнага тэлефона. Аказваецца, шмат каму вельмі цяжка растацца з гэтай папулярнай прыладай. У высокаразвітых краінах ужо з’яўляюцца групы падтрымкі людзей, залежных ад свайго тэлефона.
Як вынікае з даследванняў, больш прывязаныя да мабільнага — мужчыны, 60% апытаных прызналіся, што пастаянна носяць тэлефон у кішэні, прычым большасць - у правай кішэні. 60% апытаных жанчын трымае тэлефон у сумачцы.
Паводле спецыялістаў, людзі, што носяць тэлефон у кішэні, прапускаюць толькі 30% званкоў, у той час, як кабеты з тэлефонамі ў сумачках не паспяваюць адказаць на кожны другі тэлефон.