15% немцаў хочуць паснедаць з Ангелай Мэркель
Тры чвэрці жыхароў Нямеччыны штодня пачынаюць свой дзень са сняданку. Немцы прывыклі снедаць з дзяцінства і не адмаўляюцца ад сваёй звычкі на працягу жыцця. Ажно 37% немцаў лічаць сняданак галоўным прыёмам ежы. 54% ўдзельнікаў апытання заявілі, што снедаць іх прымушае пачуццё голаду. 23% немцаў лічаць, што сняданак забяспечвае арганізм энергіяй на цэлы дзень.
Як адзначае агенцыя DAPD, звычка снедаць - гэта пытанне не густу, а выхавання.
Адказваючы на пытанне, з кім яны хацелі б паснедаць, 15% немцаў назвалі канцлерку Ангелу Мэркель. Віцэ-канцлер Нямеччыны Гіда Вестевелле (Guido Westerwelle) апынуўся самым непапулярным сярод рэспандэнтаў, канстатуе "Нямецкая хваля". Большасць мужчын хацелі б сесці за стол з футбалістам Міхаэлем Балакам (Michael Ballack), а жанчыны - з акторам Брэдам Пітам.
У апытанні прынялі ўдзел 1000 чалавек ад 14 да 60 гадоў, адзначае dpa.