15:02 Унікальны мост абрынуўся па віне праекціроўшчыкаў
Пад Віцебскам, недалёка
ад вёскі Камары, разбіраюць рэшткі недабудаванага маста. Гэта быў першы ў
краіне мост, які будавалі па ўнікальнай тэхналогіі. Металічныя канструкцыі
збіралі на беразе, а потым насоўвалі на апоры. 27 снежня адзін з элементаў
канструкцыі дэфармаваўся, і мост абрынуўся ў раку. Людзі пры аварыі не
пацярпелі.
Днямі камісія, створаная для вызначэння прычын здарэння, скончыла сваю працу. Па папярэдніх высновах, прычынай таго, што недабудаваны мост абрынуўся, сталі памылкі у праекце.
З дапамогай сапёраў канструкцыі ўзарвалі. Металічныя часткі пойдуць на металалом. Ці ўсё ж такі з’явіцца мост на запланаваным месцы, пакуль невядома.