15:10 У Мінску з’явяцца прысады сакуры

Сёлета ў Мінску будзе закладзеная алея горнай сакуры. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА распавялі ў аддзеле пратаколу і замежных сувязяў Мінгарвыканкаму.

Закладанне алеі з нацыянальнага сімвала Японіі адбудзецца падчас святкавання Дзён горада Сендай у беларускай сталіцы, якое пройдзе ў траўні. Па словах адмыслоўцаў, у складзе японскай дэлегацыі будзе больш за 100 прадстаўнікоў горада-пабраціма Мінска.


130 саджанцаў сакуры Мінск атрымаў у падарунак ад Сендая яшчэ ў траўні мінулага году. Цягам апошніх месяцаў дрэвы праходзілі праверку на заражанасць хваробамі і шкоднікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі