15:14 Беларусы шукаюць, з кім здабываць вугаль
Беларусь шукае партнёраў для здабычы бурага вугалю. Пра гэта заявіў
міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Лявонці Харужык.
Паводле яго слоў, прапанова аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па распрацоўцы
радовішчаў бурага вугалю і будаўніцтве горназдабыўных прадпрыемстваў паступіла ўжо ад кітайскай
кампаніі. Аднак беларускі ўрад чакае прапановаў і ад іншых замежных інвестараў,
паведамляе БЕЛТА.