15:14 «Лукойл» змяніў умовы паставак расійскай нафты ў Беларусь
Расійская нафтавая кампанія «Лукойл» у сакавіку не будзе пастаўляць нафту непасрэдна на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.
Паводле інфармацыі яе прэс-службы, уся нафта прададзеная дзяржаўнаму беларускаму канцэрну «Белнафтахім» і кампаніям-давальцам. У сакавіку «Лукойл» паставіць у Беларусь амаль 241 тысячу тон «чорнага
золата», з іх ужо паступілі 141,5 тысяч тон, адзначае «Інтэрфакс».
Паводле інфармацыі газеты «РБК daily», прычынай змены ўмоваў паставак нафты расійскай кампаніяй стала немагчымасць падлічыць выгаду ад яе перапрацоўкі за люты.
Расійскае штодзённае дзелавое выданне прагназуе, што на такі ж крок пойдуць і іншыя расійскія экспарцёры нафты ў Беларусь. «РБК daily» спасылаецца на свае крыніцы ў Міністэрстве эканомікі нашай краіны.
На фотаздымку — Мазырскі нафтапераапрацоўваючы завод
Фота — photo.bymedia.net