15:18 Беларусь будзе выплачваць расійскую пазыку «жывымі грашыма»
Беларусь паводле дамоўленасці з «Газпромам» плаціць у першым паўгоддзі 2007 года 55% кошту за пастаўку газу. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Такая
дамоўленасць была дасягнута яшчэ летась, зараз жа яна ўнесеная ў праект
дамовы, які распрацоўваецца і знаходзіцца ў стадыі ўзгаднення.
У справе продажу «Газпрому» да 1 чэрвеня першых 12,5% акцый «Белтрансгазу» за 625 мільёнаў долараў Сямашка адзначыў, што, паводле згаданага дакумента, гэта мусяць быць «жывыя грошы».
І яны павінны патрапіць у бюджэт нашай краіны. Пра кампенсацыю пазыкі за цяперашнюю пакупку газу, якую Беларусь аплачвае на 55%, размова не ідзе. Беларусь будзе выплачваць пазыку «жывымі грашыма», сцвярджае Сямашка.
Паводле словаў першага віцэ-прэм’ера, у другім паўгоддзі, калі сітуацыя стабілізуецца, наша краіна пачне расплачвацца ва ўсіх пазыках, якія былі накопленыя з пачатку 2007 года ў сувязі з ростам цэнаў на газ. Такім чынам з ліпеня Беларусь пераходзіць на 100-адсоткавую аплату і пагашэнне ўзніклай запазычанасці.
Інфармуе БЕЛТА