15:18 Лукашэнка падоўжыў адпачынак у Чырвонай паляне
Адпачынак прэзідэнта Беларусі і яго світы ў Чырвонай паляне падоўжаны да канца выхадных. Пра гэта паведаміла спявачка Жанет. Па яе словах паездку працягнулі да надзелі або панядзелка. Раней
планавалася, што Аляксандр Лукашэнка вернецца ў Мінск сёння, 16
сакавіка.
Нагадаем, прэзідэнт нашай краіны прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці беларускага гарналыжнага спартова-аздараўленчага комплекса ў Чырвонай Паляне 10 сакавіка. У дэлегацыю, што суправаджае яго, увайшлі каля пяцідзесяці чалавек - чыноўнікі, спартоўцы, артысты.
Госцяў курорта забаўляюць артысты Ірына Дарафеева, Жанет, Шыр, Алешка, Дзмітры Сяргееў, Воля Змуршчык і Дзмітры Крэндзель.
Паведамляе газета “Салідарнасць”