15:22 На волю выйшаў актывіст АГП Уладзімір Кацора
На волю выйшаў Уладзімір Кацора. Намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі правёў за кратамі пяць дзён. Ён быў абвінавачаны ў дробным хуліганстве і ўхіленні ад яўкі ў міліцыю. Акрамя арышту Уладзіміру Кацору суд абавязаў заплаціць штраф у памеры 155 тысяч рублёў.
У першы ж дзень зняволення палітык абвесціў галадоўку пратэсту.
У першы ж дзень зняволення палітык абвесціў галадоўку пратэсту.