15:31 Беларусь наведае дэлегацыя Еўрасаюза
Бліжэйшымі днямі
Беларусь плануе наведаць дэлегацыя Еўрасаюза ад імя вярхоўнага прадстаўніка ЕС
па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы Хаўера Саланы.
Пра гэта сёння заявіў
дэпутат федэральнага парламента Бельгіі Жан-Поль Анры на сустрэчы ў Мінску са
старшынёй Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімірам Канаплёвым.
На думку Анры,
цяпер кантакты Беларусі з Еўрасаюзам знаходзяцца на этапе, які шмат у чым
з'яўляецца вызначальным для будучых адносінаў.
Ён зазначыў, што нядаўні візіт
кіраўніка ПАСЕ Рэне Ван дэр Ліндэна ў Мінск і рыхтуемы візіт прадстаўнікоў
Хаўера Саланы сведчаць аб тым, што ў Еўропе фарміруюцца іншыя погляды на
Беларусь.