15:34 Беларускіх вайскоўцаў пераабуюць

Да 2010 года з рэчавага забеспячэння салдат і сяржантаў тэрміновай службы беларускага войска будуць знятыя кірзавыя боты і анучы. Іх заменяць чаравікі з высокім берцам і шкарпэткі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Паэтапны пераход да выкарыстання ва Узброеных сілах новай дэталі абмундзіравання ажыццяўляецца ўжо на працягу некалькіх гадоў.

Чаравікі ўжо з'яўляюцца часткай рэчавага забеспячэння афіцэраў і ваеннаслужачых, якія праходзяць службу па кантракце.

Пераапрануты ваеннаслужачыя тэрміновай службы, якія праходзяць службу ў часцях сіл спецыяльных аперацый і часткова салдаты і сяржанты ў некаторых падраздзяленнях іншых відаў і радоў войскаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі