15:35 Сем’і загінулых лётчыкаў атрымалі па 15 тысяч долараў

Па 15 тысяч долараў пералічана сем’ям 11 загінулых у Самалі беларускіх лётчыкаў і авіяінжынераў. Пра гэта паведаміў дырэктар авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». Нагадаем, 23 сакавіка ў Самалі быў збіты паўстанцамі беларускі самалёт Іл-76, які вывозіў абсталяванне, знятае са збітага раней транспартнага самалёта. Усе грамадзяне Беларусі, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Іх целы былі дастаўленыя на радзіму. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі