15:37 У Полацку затрымалі вядомага расійскага крымінальніка

Жыхар Пскоўскай вобласці Расіі здзейсніў разбойны напад на кватэру 77-гадовай пенсіянеркі ў Полацку. Ён скраў 280 тысяч беларускіх і 1000 расійскіх рублёў, аднак быў затрыманы. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
«Днямі ў кватэру адзінокай пенсіянеркі з Полацка уварваўся незнаёмец з нажом і запатрабаваў аддаць яму грошы ды каштоўнасці. На абарону старой устаў сусед.

Нягледзячы на тое, што злачынца некалькі разоў ударыў яго нажом, мужчына здолеў дагнаць бандыта і пратрымаць яго на працягу 20 хвілін, пакуль не прыехалі міліцыянты.

Затрыманы — грамадзянін Расіі, неаднаразова судзімы. На тэрыторыі Полаччыны ён абрабаваў за апошні час не меней як чатырох адзінокіх пенсіянераў.

Полацкія міліцыянты у якасці падзякі збіраюцца бясплатна усталяваць ахоўную сігналізацыю ў кватэры палачаніна, які затрымаў бандыта, а таксама і ў кватэры пацярпелай старой.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі