15:38 Усё менш беларусаў жадаюць аб'яднання з Расіяй

У Беларусі знізілася колькасць людзей, якія выступаюць за аб'яднанне з Расіяй. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання грамадскай думкі, праведзенага незалежнымі сацыёлагамі ў канцы студзеня. Калі б сёння праходзіў рэферэндум па пытанні аб'яднання Беларусі і Расіі, то за гэтае рашэнне прагаласавала б крыху больш за 35% апытаных беларусаў, у той час як у лістападзе 2006 года такіх было амаль 46,5%.

Супраць аб'яднання сёння гатовыя галасаваць каля 40%, у лістападзе мінулага года такіх людзей было на 6,5% менш.

Разам з тым, калі б давялося выбіраць паміж аб'яднаннем з Расіяй і ўступленнем у Еўрасаюз, то 48,5% прагаласавалі б за аб'яднанне з Расіяй, у той час як на пачатку мінулага года такіх было крыху больш за 56%, паведамляе агенства АФН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі