15:56 У Беларусі пачалася эпідэмія грыпу
Першымі гарадамі, у якіх быў ўведзены комплекс супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў, сталі Маладзечна і Гомель. У краіне ўжо закрытыя пяць школаў: па дзве - у Маладзечне і Гомельскай
вобласці, адна - у Чэрвенскім раёне Мінскай вобласці.
У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя гавораць, што пра далейшае развіццё сітуацыі можна будзе меркаваць па выніках сённяшняга дня.
Медыкі мусяць падлічыць колькасць пацыентаў, якія ў панядзелак звярнуліся па дапамогу ў медычныя ўстановы краіны.