16 трыльёнаў выдаткуюць на развіццё чыгуначнага транспарту ў Беларусі
Савет міністраў сёння разглядаў праграму развіцця чыгуначнага транспарту. Да 2015 года на яе будзе выдаткавана 16 трыльёнаў рублёў. Акрамя дзесяці тысяч грузавых і двухсот пасажырскіх вагонаў, краіна закупіць новыя электравозы і электрычкі. Асноўны акцэнт будзе зроблены на развіццё інфраструктуры, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.