16:03 У Мінску затрымалі арганізатара мітынга прадпрымальнікаў

На мінскім аўтарынку 9 сакавіка затрымалі актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева. Ён распаўсюджваў улёткі з заклікам да прадпрымальнікаў прыйсці на мітынг, які адбудзецца 12 сакавіка ў сталіцы. Загад пра затрыманне Макаева ахове аддала адміністрацыя рынку. Нагадаем, мінскія ўлады далі дазвол прадпрымальнікам на правядзенне на плошчы Бангалор акцыі пратэсту.

Яны збіраюцца прыцягнуць увагу грамадзкасці да праблем індывідуальных прадпрымальнікаў і выступіць супраць прэзідэнцкага указа, які з наступнага года фактычна забараняе ім выкарыстоўваць наёмную працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі