16:04 Маскоўскі АМАП збівае прыхільнікаў Каспарава
Супрацоўнікі АМАПу пачалі разганяць несанкцыянаваную акцыю каля аддзела ўнутраных справаў «Прэсненскае» ў Маскве. Каля ста прыхільнікаў апазіцыйнага Аб’яднанага грамадзянскага фронту патрабавалі вызвалення свайго лідэра Гары Каспарава. Ён быў затрыманы сёння раніцай на пачатку разгону антыпуцінскага мітынгу на Пушкінскай плошчы. Амапаўцы збіваюць дэманстрантаў і закідваюць іх у аўтазакі, паведамляе Газета.Ру.