16:16 Славакія выступае за паніжэнне кошту шэнгенскіх віз для беларусаў
Беларусь і Славакія дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Валерый Варанецкі, каментуючы вынікі беларуска-славацкіх консульскіх кансультацый, якія прайшлі 28-29 сакавіка ў Браціславе.
Сярод найбольш важных дамоўленасцяў Варанецкі назваў тое, што Славакія абяцала аказаць падтрымку Беларусі па пытанні далучэння нашай краіны да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Славакія заявіла таксама, што будзе выступаць за паніжэнне кошту шэнгенскіх віз для беларусаў.
Акрамя таго, бакі выказалі гатоўнасць падтрымліваць адзін аднаго ў рамках міжнародных арганізацый.
Паведамляе БЕЛТА