16:17 Новыя патрабаванні да Інтэрнэт-гандлю ўступяць у сілу 19 сакавіка
З 19 сакавіка ў Беларусі ўступяць у сілу новыя
патрабаванні да рознічнага гандлю ў інтэрнеце. У адпаведнасці з
пастановай інтэрнет-крамы павінны зарэгістраваць даменнае імя ў
Дзяржаўным цэнтры бяспекі інфармацыі пры прэзідэнце Беларусі. Прычым даменнае імя павінна мець пашырэнне by. Зарэгістраваны домен павінен быць занесены ў атрыманую суб'ектам гандлю ліцэнзію. Звесткі пра суб'ект гаспадарання і рэквізіты ліцэнзіі будуць размяшчацца на сайце Інтэрнэт-крамы.
Паводле прадстаўнікоў міністэрства, гэтыя захады будуць спрыяць рэалізацыі права спажыўца на гарантыйны рамонт пры набыцці няякаснага тавару праз сеціва, а таксама дазволяць узмацніць барацьбу з "шэрым імпартам" і неплацельшчыкамі падаткаў, паведамляе “Інтэрфакс”.