16:18 У гарадах Беларусі з насельніцтвам каля 100 тыс. пабдудуюць лядовыя палацы

У Беларусі будзе працягвацца будаўніцтва лядовых палацаў у гарадах з насельніцтвам каля 100 тысяч жыхароў. Пра гэта, паводле інфармацыі афіцыйных крыніц, сёння паведаміў Аляксандр Лукашэнка. Цяпер у краіне пабудавана 10 лядовых палацаў.

Ні адзін з іх, па слоавах прэзідэнта, дзяржава не фінансуе - яны самаакупныя. Лукашэнка адзначыў, што беларуская дзяржава траціць вялікія грошы на падтрымку спорту. Толькі на развіццё хакея ў 2006 годзе было выдаткавана амаль 60 мільярдаў рублёў.

Пры гэтым прэзідэнт не задаволены выніковасцю беларускага хакея. На думку кіраўніка дзяржавы, ключом для вырашэння гэтай праблемы з'яўляецца павышэнне спартыўнага майстэрства беларускіх хакеістаў і баявога духу каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі