16:19 "Неўязны" Галаванаў паехаў у Жэневу
16 сакавіка прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі падпісаў пастанову Савета Міністраў аб камандзіраванні міністра юстыцыі Віктара Галаванава ў
Жэневу.
Парадокс, але чалавек, які ў Беларусі ніводнага разу не ўздымаў тэму гучных знікненняў, паехаў у Жэневу для ўдзелу ў Другой сусветнай сустрэчы нацыянальных камісій і іншых органаў па міжнародным гуманітарным праве “Прававыя меры і механізмы для прадухілення знікненняў людзей, высвятленне лёсу зніклых і аказанні дапамогі іх сем'ям”.
Паводле тэксту пастановы Савета міністраў, з Жэневы ў Мінск Галаванаў павінен вярнуцца сёння. У міністэрстве гавораць, што на працы ён з'явіцца ў чацвер, паведамляе сайт “Беларускі партызан”.