16:25 Для “прэзідэнцкай” лыжні насыпалі 1,5 метра штучнага снегу

Запланаваныя на 3 сакавіка святы "Мінская лыжня" і "Беларуская лыжня" адбудуцца пры любым надвор'і.
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Генадзь Ліпскі.

Паводле яго слоў, на лыжнай трасе ў Раўбічах, дзе пройдзе "Беларуская лыжня", і лыжаролернай трасе на праспекце Пераможцаў ("Мінская лыжня") пакладзены і ўтрамбаваны сінтэтычны снег вышынёй да 1,5 метра, які праляжыць да красавіка.

У "Мінскай лыжні", возьмуць удзел больш за 7.000 навучэнцаў сталічных школ, прафтэхвучылішчаў, каледжаў і гледачоў. Будзе арганізавана праца выязных кавярняў, бясплатная гарбата, музычная праграма.

Пераможцаў чакаюць дыпломы і прызы. Плануецца, што ў "Беларускай лыжні" і "Мінскай лыжні" возьмуць удзел прыблізна 12,5 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі