16:26 «Віцебскі кур’ер» будзе выходзіць да 1 траўня

Недзяржаўная газета «Віцебскі кур’ер» узнаўляе свой выхад. Нагадаем, на мінулым тыдні віцебская абласная друкарня без папярэджання адмовілася друкаваць газету.
Адзін нумар «Кур’ера» быў раздрукаваны пры дапамозе капіравальнай тэхнікі, два наступных не выйшлі ў свет.

Як стала вядома, 30 сакавіка галоўны рэдактар «Віцебскага кур’ера» Уладзімір Базан меў тэлефонную размову з дырэктарам абласной друкарні, які паабяцаў падпісаць дамову з «Кур’ерам» тэрмінам да 1 траўня.

Сёння, паводле спадара Базана, мусяць быць раздрукаваны два прапушчаныя нумары газеты, так што да падпісчыкаў «Кур’ер» дойдзе, хаця і са спазненнем. Як вызначыцца лёс незалежнага выдання пасля 1 траўня, пакуль невядома.


Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі