16:32 Дэпутаты не падтрымалі прадпрымальнікаў у дачыненні да ўказу прэзідэнта

На працягу апошніх месяцаў у Палату прадстаўнікоў было накіравана некалькі дзесяткаў лістоў ад індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх сцвярджаецца, што указ прэзідэнта № 760, які фактычна забараняе дробным бізнэсоўцам выкарыстоўваць наёмную працу, не адпавядае Канстытуцыі і павінен быць скасаваны.
Аналагічную рэзалюцыю прынялі ўдзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся 12 сакавіка ў Мінску, а таксама шэрагу мітынгаў, што прайшлі ў рэгіёнах Беларусі. Аўтары лістоў і рэзалюцый прасілі дэпутатаў ініцыяваць адпаведны зварот у Канстытуцыйны суд.

Але дэпутаты пазіцыю прадпрымальнікаў не падтрымалі, аб чым паведамляецца ў лісце на імя аднаго з ініцыятараў кампаніі Валерыя Леванеўскага, падпісанага намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі.


Паведамляе Беларускі бізнес-партал (bel.biz)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі