16:32 Справа па прыпыненні дзейнасці БХК можа быць перапынена

Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд Беларусі з просьбай часова прыпыніць разгляд справы па прыпыненні дзейнасці РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт".
БХК "прадпрымае ўсе магчымыя крокі для рашэння наяўнай прававой калізіі", паведамяе “БелТА” са спасылкай на мінюст.

Кіраўніцтву БХК ў чарговы раз прапанавана ліквідаваць запатрабаваную падатковымі органамі запазычанасць па плацяжах у бюджэт. Нагадаю, што праз парушэнні, выяўленыя падчас комплекснай праверкі, у дачыненні грамадскага аб'яднання былі даналічаныя плацяжы ў бюджэт і ўжытыя эканамічныя санкцыі на суму звыш 155 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі