16:36 Апазіцыянер выйграў суд супраць Гарвыканкама

Інжынер завода аўтаматычных ліній Віктар Цяпін выйграў судовую справу супраць баранавіцкага гарвыканкама. У снежні мінулага года адміністрацыйная камісія гарвыканкама прыняла рашэнне аштрафаваць Цяпіна на 62 тысячы рублёў за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

Але інжынер змог даказаць у судзе, што ніякіх перыядычных выданняў ён тады не распаўсюджваў, а газеты “Наш дом” і іншыя, аддрукаваныя ў Смаленску, проста здаў у камеру захоўвання на прахадной завода, адкуль міліцыянты іх і забралі.

Выносячы вердыкт аб адмене рашэння адміністрацыйнай камісіі гарвыканкама, суддзя спадарыня Каляда ўлічыла і тое, што згодна з артыкулам, па якім судзілі Цяпіна, яго дзеянні павінны былі б наносіць шкоду грамадству, а такой шкоды суддзя не ўбачыла.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі