16:43 Расія гатовая ўдзельнічаць у будаўніцтве беларускай АЭС

Расія гатовая ўдзельнічаць у будаўніцтве атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта, адказваючы на пытанне карэспандэнта “БелТА”, паведаміў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Па меркаванні амбасадара, расійскі бок мае магчымасці, каб забяспечыць праектныя працы, вытворчасць і мантаж тэхналагічнага абсталявання, у тым ліку і ядзернага рэактара. Акрамя таго, Расія гатовая крэдытаваць Беларусь.

Будаўніцтва самой станцыі могуць ажыццявіць беларускія адмыслоўцы. Аляксандр Сурыкаў адзнацыў, што яны назапасілі дастатковы досвед у гэтай галіне. На дадзеным этапе ўзаемадзеянне беларускіх і расійскіх атамшчыкаў здзяйсняецца на ўзроўні навукова-даследчых інстытутаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі