16:44 Мірэй Мацье мае намер выступіць на "Славянскім базары"
Плануецца, што на ХVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 6 па 13 ліпеня, упершыню прыедзе сусветна вядомая французская спявачка Мірэй Мацье. Пра гэта сёння паведаміў першы намеснік міністра культуры Беларусі
Уладзімір Рылатка. Па яго словах, спявачка вельмі жадае патрапіць на
гэты міжнародны форум і выступіць са сваімі вядомымі песнямі на
фестывальнай сцэне.
Рылатка адзначыў, што ў цяперашні час вядуцца перамовы са спявачкай, у тым ліку па яе пералёту з Парыжа ў Віцебск.
Паведамляе БЕЛТА
Рылатка адзначыў, што ў цяперашні час вядуцца перамовы са спявачкай, у тым ліку па яе пералёту з Парыжа ў Віцебск.
Паведамляе БЕЛТА