16:58 Паводка пагражае 88 населеным пунктам Беларусі

У зону веснавой паводкі, якая зараз набірае моц на поўдні Беларусі, могуць патрапіць больш за 2 тысячы чалавек. Пра гэта са спасылкай на начальніка Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Пятра Семяновіча паведамляе інфармагенцтва “Интерфакс”.

У басейне ракі Прыпяць і яе левабярэжных прытоках пры дасягненні максімальных узроўняў веснавога разводдзя магчымыя частковыя падтапленні падворкаў і будынкаў у 45 населеных пунктах.


У басейне Бярэзіны рака можа паглынуць 17 хутароў і вёсачак, дзе пражываюць 386 чалавек. На рацэ Сож пры дасягненні максімальнага ўзроўня вады магчымыя падтапленні ў 26 населеных пунктах з агульным насельніцтвам 167 чалавек. А вось Заходні Буг і Нёман, згодна з прагнозамі, сёлета нічога не падтопяць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі