17 чэрвеня дэпутаты Палаты разгледзяць законапраект "Аб СМІ"
Законапраект "Аб СМІ" разгледзяць 17 чэрвеня ў першым чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Сёння ў Палату быў перададзены тэкст дэтальнай экспертызы законапраекта «Аб сродках масавай інфармацыі», падрыхтаваны юрыстамі грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў". На пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па правах чалавека,
нацыянальных дачыненнях і СМІ, якое адбылося ў панядзелак, экспертаў
БАЖ не запрасілі — нягледзячы на пісьмовую просьбу, накіраваную
дэпутатам на мінулым тыдні.
Нагадаем, БАЖ атрымала тэкст новага законапраекта ўвечары 11 чэрвеня. 12 чэрвеня арганізацыя накіравала звароты асабіста кожнаму са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі з пералікам найбольш рэгрэсіўных палажэнняў гэтага дакумента і просьбай паспрыяць яго шырокаму грамадскаму абмеркаванню перад прыняццём, інфармуе прэс-служба БАЖ.