17 сакавіка Белавежскай пушчы могуць падоўжыць дыплом Савета Еўропы

Пытанне аб падаўжэнні для Белавежскай пушчы дыплома Савета Еўропы будзе разгледжана 17 сакавіка ў Страсбургу на пасяджэнні групы экспертаў па прысуджэнні дыпломаў запаведным тэрыторыям.
Пра гэта паведаміў дырэктар нацыянальнага парку Мікалай Бамбіза. Паводле яго слоў, вясной у нацыянальны парк прыбудзе экспертная група Савета Еўропы. Яна павінна пацвердзіць прагрэс у выкананні ўмоў, высунутых у дачыненні да Белавежскай пушчы ў лістападзе 2006 года.

Дакладная дата прыезду пакуль не вызначаная. Нагадаем, дыплом Савета Еўропы — прэстыжная ўзнагарода, якой адзначаюць поспехі нацыянальных паркаў і запаведнікаў па ахове прыроды. Белавежская пушча атрымала дыплом у 1997 годзе за поспехі ў захаванні дзікай прыроды.

Для падаўжэння гэтай узнагароды Мінпрыроды трэба было распрацаваць план па кіраванні паркам на бліжэйшыя 10 гадоў і прадставіць яго на паседжанні камітэта Савета Еўропы. Аднак да гэтага тэрміна план падрыхтаваць не атрымалася. Замест яго МЗС Беларусі прадставіў на разгляд камітэта Савета Еўропы ліст, у якім тлумачыліся прычыны затрымкі з падрыхтоўкай плану, а таксама сцвярджалася, што прыродаахоўная і гаспадарчая дзейнасць Белавежскай пушчы адпавядаюць патрабаванням і рэкамендацыям Савета Еўропы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі