17:06 Абяцанай Чавесам нафты ў Беларусі не ўбачаць

Уга Чавес паабяццаў Беларусі 2 мільёны тон венесуэльскай нафты штогод. Пра тое, куды пойдзе гэтая нафта і што будзе з гэтага мець нашая эканоміка, карэспандэнтцы “Еўрарадыё” Аляксандры Чалей распавёў эканаміст Леанід Заіка: “У Беларусі на ўнутранае карыстанне нафты (хатняя гаспадарка, хімічная прамысловаць, паліва і іншае) ідзе недзе 7-8 мільёнаў тон, не болей.

Гэта не пастаўка сырой нафты для ўнутранага карыстання ў Беларусь. Гэта проста камерцыйная здзелка па здабычы і пераапрацоўцы нафты і пасля паступлення плацяжоў у Беларусь. Калі і колькі паступіць - зараз казаць цяжка.

У большай ступені гэтая здзелка мае дэманстрацыйны эфект, сур’ёзнага эканамічнага значэння яна не нясе. Схема наступная: мы разам з Венесуэлай удзельнічаем у распрацоўцы здабычы нафты, пераапрацоўваем яе там жа ці прадаем яе Паўночнай Амерыцы, Лацінскай Амерыцы, далёка яе не возім. Тут атрымліваецца такая вынесеная прамысловасць. Гэта проста даход, зарабатак, не больш за тое”.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі