17:10 У Чэхіі гандлююць дыпломамі расійскіх ВНУ

У Чэхіі махляры прадаюць падробленыя дыпломы расійскіх вышэйшых навучальных установаў. Набыць іх можна праз Інтэрнэт. Дакумент каштуе ад 2,5 да 3,5 тысяч долараў. Пры гэтым некаторыя фірмы гарантуюць унясенне звестак пра пакупнікоў, якія нібыта скончылі ВНУ, у афіцыйныя дзяржаўныя архівы.

Чэскія ўніверсітэты, якія маюць права прызнання замежнай вышэйшай адукацыі, увялі асабліва старанную праверку расійскіх дыпломаў.

Паведамляе ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі