17:11 Мульцяшны беларус-тэрарыст перапалохаў жыхароў Бостану
27-гадовага беларуса Пятра Бярдоўскага і яго сябра-амерыканца нанялі рэкламаваць мультфільм для дарослых. Хлопцы вывесілі на мастах і гістарычных будынках гораду ліхтарыкі з мульцяшнымі карцінкамі. Паліцыя прыняла ліхтарыкі за бомбы і ачапіла кожны мост. З наваколляў
правялі эвакуацыю насельніцтва. Калі паліцыя затрымала хлопцаў, яны не
маглі стрымаць смех і на пытанні журналістаў адказвалі жартамі. Цяпер
ім не да жартаў.
Паводле падлікаў паліцыі, горад выдаткаваў на здарэнне каля паўмільёну долараў. Пятра Бярдоўскага могуць выслаць з краіны.
Паводле падлікаў паліцыі, горад выдаткаваў на здарэнне каля паўмільёну долараў. Пятра Бярдоўскага могуць выслаць з краіны.