17:15 У Беларусі рыхтуецца ўзаконьванне цэнзуры

Законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”, падрыхтаваны камісіяй Палаты прадстаўнікоў, накіраваны на ўстанаўленне жорсткага кантроля дзяржавы за выкарыстаннем і распаўсюдам любой інфармацыі.
Пра гэта заявілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску юрысты Беларускай асацыяцыі журналістаў. Паводле словаў кіраўніка цэнтра прававой абароны журналістаў пры БАЖ, прафесара Міхаіла Пастухова, рэгістрацыяй інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку і размешчаных у Інтэрнэце, будзе займацца Акадэмія навук.

У многіх дзяржаўных органах з’явяцца новыя структуры, якія будуць адказваць за цэнзуру. Намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец падкрэсліў, што шэраг нормаў законапраекта супярэчаць Канстытуцыі і міжнародным стандартам.

Свае заўвагі і прапановы Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала ў Палату прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі