17:15 У Маскве сценка на сценку сыйшліся беларусы і мардвіны

Масавую бойку ўчынілі ў Маскве грамадзяне Беларусі і Мардовіі. Па дадзеных прэс-службы Галоўгана ўпраўлення ўнутраных спраў па горадзе Маскве, уначы каля Сонцаўскага аўтарынку беларусы і мардвіны сыйшліся сценка на сценку. Усе ўдзельнікі бойкі былі ў нецвярозым стане і прычыны канфлікту не памятаюць.

У выніку рукапашнай барацьбы пацярпеў 22-гадовы малады чалавек, які ў цяжкім стане быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Боткінскай лякарні. Аператыўнікі затрымалі дваіх мужчын, якія на працягу месяца пражывалі ў Маскве без рэгістрацыі.

“Новы рэгіён” паведамляе, што па факце наўмыснага прычынення цяжкай шкоды здароўю ўзбуджаная крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі