17:15 Улады не дазволілі святкаванне Дня Волі на Кастрычніцкай плошчы
Улады Мінска не дазволілі правядзенне святкавання Дня волі на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч. Па яго словах, Мінгарвыканкам прапанаваў прайсці па тратуарах ад
Акадэміі навук да плошчы Бангалор, дзе і правесці мітынг. На думку
Мілінкевіча, такое рашэнне сталічных уладаў супярэчыць Канстытуцыі і
парушае правы грамадзянаў.
Палітык паведаміў, што прапанова ўладаў аб альтэрнатыўным варыянце правядзення акцыі будзе разгледжана на пасяджэнні аргкамітэта па святкаванні Дня волі.
"Мы будзем абмяркоўваць розныя сцэнары, паколькі людзі ўсё адно будуць збірацца на Кастрычніцкай плошчы. І тады ўсё будзе залежыць ад дзеяння міліцыі і ўладаў", - адзначыў Мілінкевіч.