17:17 Уведзеныя новыя правілы грузаперавозак на тэрыторыі Еўрасаюзу
З 11 красавіка на тэрыторыі Еўрасаюзу набылі моц новыя
правілы працы кіроўцаў аўтобусаў і грузавікоў, якія закліканыя павысіць
узровень бяспекі на дарогах. Згодна з імі, кіроўцыбудуць абавязаныя кожныя 2
тыдні адпраўляцца на прымусовы 45-гадзінны адпачынак.
Апроч таго, кожны кіроўца зможа працаваць не даўжэй за 9 гадзінаў, але не даўжэй за 56 гадзінаў у тыдзень (да таго – 72 гадзіны), а цягам двух тыдняў – 90 гадзінаў.
Кіраваць аўтатранспартам можна толькі 6 дзён запар (раней – 12). Дзённы перапынак павінен быць ня менш за 11 гадзінаў, прычым можна яго падзяліць на 2 часткі.
Правіламі прадугледжана, што адказнасць за парушэнне гэтых нормаў будуць несці найперш працадаўцы, а не кіроўцы.
У сакавіку ў Брусэлі пратэставалі супраць новых правілаў кіроўцы з Бельгіі, Францыі, Нямеччыны і Галандыі, якія баяліся, што стануць менш зарабляць, і абвінавачвалі Еўракамісію ў адарванасці ад рэаліяў міжнародных грузаперавозчыкаў.