17:34 Забойца чатырохгадовай мінчанкі пайшоў пад суд

Справу забойцы чатырохгадовай мінчанкі Ляны Тараскевіч перадаюць у суд. Праваахоўныя органы мелі засцярогу, што яго жыццю пагражае небяспека, таму падчас следства неаднаразова пераводзілі з аднаго ізалятара ў іншы.

Нагадаем, дзяўчынка была забітая ў кастрычніку мінулага года ў раёне сталічнай вуліцы Сядых. Маці пакінула яе на вуліцы без нагляду ўсяго на некалькі хвілін. Дзякуючы фотаробату, у пачатку лістапада міліцыянтамі быў затрыманы 23-гадовы жыхар Пухавічаў.


Знойдзеныя падчас ператрусаў адзенне і абутак і вынікі экспертызы далі падставу праваахоўным органам меркаваць, што затрыманы мае дачыненне не толькі да забойства Ляны Тараскевіч, але і да згвалтавання 16-гадовай школьніцы ў сакавіку 2006 года.


Пракуратура сцвярджае, што экспертыза выявіла ў мужчыны наяўнасць свядомасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі