17:38 Лукашэнку запрасілі на жалобнае мерапрыемства
Аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху», які пройдзе ў беларускай сталіцы 26 красавіка, запрасіў прыняць удзел у жалобным мерапрыемстве Аляксандра Лукашэнку.
Адначасова ён запатрабаваў ад кіраўніка дзяржавы справаздачу аб рэалізацыі шматлікіх праграмаў замежнай дапамогі ды патрачаных грошах з беларускага бюджэту на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыі. Ліст ад імя Аргкамітэта падпісаў яго старшыня, прафесар Іван Нікітчанка.

Адзначае «Наша Ніва»